Сардэчна запрашаем у цэнтр!
Дзяржаўная ўстанова Міністэрства працы і сацыяльнай абароны «Рэспубліканскі рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей-інвалідаў» адкрыты ў рамках рэалізацыі Праграмы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Дзеці Беларусі" ў 2000г. Цэнтр спраектаваны па аналагах еўрапейскіх рэабілітацыйных устаноў. У Цэнтры ажыццяўляецца комплексная рэабілітацыя дзяцей-інвалідаў па індывідуальных праграмах з 3 да 18 гадоў з захворваннямі нервовай і касцёва-цягліцавай сістэм, вынікам якіх з'яўляецца парушэнне функцый апорна-рухальнага апарата. Унікальнасць Цэнтра заключаецца ў магчымасці аказання комплекснай рэабілітацыі, накіраванай на як мага больш поўнае аднаўленне, захаванне фізічнага здароўя, асобы і сацыяльнага статусу. У Цэнтры маецца магчымасць праводзіць накіраваную на адаптацыю дзіцяці-інваліда медыцынскую, педагагічную, псіхалагічную, сацыяльную рэабілітацыю.
Для дасягнення эфектыўнасці рэабілітацыі спецыялістамі Цэнтра ў складзе мультыдысцыплінарнай брыгады ацэньваюцца магчымасці дзіцяці, вызначаецца рэабілітацыйны патэнцыял, складаецца індывідуальная праграма рэабілітацыі, якая ўключае метады медыцынскага фізічнага ўздзеяння, псіхалагічную і лагапедычную карэкцыю, сацыяльна-педагагічную работу.
З пашанай дырэктар цэнтра:
Кандрашова Людміла Мікалаеўна.