АРТ-ТЭРАПІЯ

Арт-тэрапія (ад англійскага "art-therapy") – літаральна азначае "лячэнне мастацтвам». Гэты комплекс метадаў аздараўлення і псіхалагічнай карэкцыі імкліва набірае папулярнасць пры дапамозе мастацтва і творчасці. У адрозненні ад заняткаў, накіраваных на сістэматычнае навучанне якому-небудзь мастацтву, заняткі арт-тэрапіяй носяць хутчэй спантанны характар і накіраваныя не на вынік, а на сам творчы працэс. Стан вольнай творчасці дае эмацыянальную разрадку, магчымасць самавыяўлення, і проста прыносіць велізарнае задавальненне ўсім удзельнікам працэсу.