ТЭСТАПЛАСТЫКА
Тэстапластыка – адна з самых папулярных тэхнік сярод майстроў народных промыслаў. З цеста здаўна выпякалі не толькі хлеб, але і дэкаратыўныя вырабы. Фігуркі з салёнага цеста, звязаныя з міфалогіяй і рознымі святамі, былі знойдзеныя археолагамі ў селішчах старажытных рымлян. У Кітаі з XVII стагоддзя рабілі марыянетак з цеста. У Гімалаях выкарыстоўваюць драўляныя формы для вырабу ахвярных культавых фігур з ячменнай мукі.
Салёнае цеста эластычнае, яго лёгка апрацоўваць, вырабы з яго даўгавечныя. Мука, соль, вада і кропелька алею - усё, што спатрэбіцца для стварэння шэдэўра. Замяшаў цеста і ляпі, колькі хочаш! Потым "налепленае" размалёўваецца фарбамі, лакам для пазногцяў, упрыгожваецца ўсялякімі бліскаўкамі, пацеркамі, анучкамі. Цеста можна афарбаваць любой фарбай - гуашшу, акрылам, акварэллю і г.д. Галоўнае тут дапытлівы розум, прыродная цікаўнасць і жаданне ствараць, пастаянна тварыць нешта новае, нягледзячы на правілы, якія ўстаяліся.
Пачаўшы з развіцця маторыкі, паступова выстройваецца сістэма прымянення тэстапластыкі ў працы з дзецьмі з АНМ і вырашае наступныя задачы:
- развіццё ўяўлення;
- развіццё дробнай маторыкі;
- развіццё псіхічных функцый;
- масаж кісцяў рук;
- маўленчыя зносіны;
- развіццё канструктыўных здольнасцяў;
- развіццё мастацкага густу.