ТАПІАРЫ
Мастацтва topiary (тапіары) вядома яшчэ са старажытных часоў, але і сёння яно не страціла сваёй актуальнасці.
Тапіары - гэта дэкаратыўнае дрэўца, якое з'яўляецца сімвалам шчасця. Яго няцяжка зрабіць сваімі рукамі. Тапіары - даволі арыгінальная кампазіцыя, якая прыцягвае да сябе ўвагу. Форма дрэўца можа быць любая, а яго яркасць і незвычайнасць дасягаюцца за кошт выкарыстання некалькіх кветак і складальнікаў рознай фактуры.