ФЛАРЫСТЫКА

Фларыстыка — (ад англ. Flora, але хутчэй за ўсё ад англ. flowers) разнавіднасць дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і дызайну, якая ўвасабляецца ў стварэнні фларыстычных работ (букетаў, кампазіцый, пано, калажаў) з разнастайных прыродных матэрыялаў (кветак, лісця, травы, ягад , пладоў, арэхаў і г.д.), якія могуць быць жывымі, сухімі або кансерваванымі.

З маленства дзіця само падсвядома пачынае займацца фларыстыкай, збіраючы расліны на прагулцы. Творчыя заняткі вельмі важныя для развіцця дзяцей, і фларыстыка выдатны, а, галоўнае, не затратны варыянт. Складанне фларыстычных кампазіцый вельмі займальная і карпатлівая праца, гэтыя заняткі не толькі развіваюць творчыя здольнасці дзіцяці, але і спрыяюць развіццю дробнай маторыкі пальцаў, што з'яўляецца вельмі важнай састаўляючай для паўнавартаснага развіцця дзяцей. Працэс стварэння раслінных шэдэўраў для маленькіх мастакоў ператвараецца ў гульню, якая з'яўляецца галоўным развіваючым кампанентам у раннім дзяцінстве. Заняткі фларыстыкай дапамагаюць развіць уседлівасць, увагу і абстрактнае мысленне. Сутыкаючыся з цяжкасцямі, дзіця імкнецца вырашыць праблему само, што спрыяе станаўленню яго характару і ўмацоўвае сілу волі. Таксама заняткі фларыстыкай вучаць дзяцей быць мэтанакіраванымі і даводзіць пачатае да канца.