ШАРСЦЯНАЯ АКВАРЭЛЬ
Адным з займальных і цікавых накірункаў у мастацкім лямцу з'яўляецца ваўняная акварэль. Гэта тэхніка стварэння мастацкіх карцін з дапамогай воўны і іншых валокнаў на лямцавай аснове, выкананая метадам сухога або мокрага валяння.
Тэхніка малявання воўнай дазваляе выкарыстоўваць дзіўныя ўласцівасці гэтага матэрыялу, замяняючы фарбы. Прыёмы ў ваўнянай акварэлі вельмі падобныя на тыя, што ўжываюцца ў жывапісе. Воўна дазваляе рабіць тонкія каляровыя пераходы, насычаныя плямы і ледзь прыкметную смугу. У той жа час можна выконваць выразны насычаны гуашавы малюнак, але ў лямцы ён менш цікавы.
Навучанне дзяцей тэхніцы "шарсцяная акварэль" - гэта не проста дэманстрацыя прыёмаў і паслядоўнасці работы - гэта сумесная творчасць - падчас занятка кожны спрабуе свае сілы ў новым відзе творчасці, навучаецца, не сузіраючы, а непасрэдна ўдзельнічаючы ў займальным працэсе стварэння мастацкага малюнка.