Водазберажэнне

Мэта: матываваць дзяцей на беражлівыя адносіны да водных рэсурсаў і абгрунтаваць мэтазгоднасць зберажэння вады

 

Задачы:

  1. пашырыць веды аб вадзе як пра важны фактар існавання жыцця на Зямлі;
  2. растлумачыць неабходнасць і важнасць беражлівых адносін да вады ў побыце і ў прыродзе;
  3. выявіць шляхі вырашэння праблемы водакарыстання і водазберажэння;
  4. стымуляваць пошук самастойных шляхоў водазахоўвання;
  5. інфармаваць аб праблеме зберажэння вады ў побыце

Біяразнастайнасць

Мэта: вывучыць біяразнастайнасць арганізмаў тэрыторыі ўстановы і прылеглай мясцовасці.

 

Задачы:

  1. азнаёміцца з навуковай і навукова-папулярнай літаратурай, якая адпавядае тэме работы;
  2. выявіць відавы састаў жывёл розных біяцэнозаў;
  3. выявіць відавы састаў раслін, водарасцей і грыбоў розных біяцэнозаў;
  4. правесці ацэнку біялагічнай разнастайнасці на даследуемым участку;
  5. даць экалагічную ацэнку стану біяразнастайнасці тэрыторыі ўстановы і прылеглай мясцовасці

Энергазберажэнне

Мэта: правесці аўдыт выкарыстання электраэнергіі ў ДУ «Рэспубліканскі рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей-інвалідаў».

 

Задачы:

  1. вывучыць спажыванне электрычнай энергіі ва ўстанове;
  2. вывучыць спажыванне цеплавой энергіі ва ўстанове;
  3. скласці план мерапрыемстваў па энергазберажэнню ва ўстанове;
  4. аформіць інфармацыйны куток па энергазберажэнню.

Абыходжанне з адходамі

Мэта: пераканацца ў важнасці раздзельнага збору смецця.

 

Задачы:

  1. вывучыць склад адходаў, якія збіраюцца ў Цэнтры;
  2. скласці план па мінімізацыі адходаў;
  3. арганізаваць збор выкарыстаных батарэек.

Інфармацыйна-экалагічныя мерапрыемствы па рабоце з мясцовай супольнасцю (экалагічныя ініцыятывы)

Мэта: прыцягнуць увагу мясцовых супольнасцяў да праблем экалогіі (удзел у акцыях, правядзенне конкурсаў, фестываляў).

 

Задачы:

  1. прыняць удзел у акцыях і мерапрыемствах;
  2. правесці конкурс плакатаў сярод дзяцей-інвалідаў з мэтай прыцягнення ўвагі да праблем навакольнага асяроддзя;
  3. арганізаваць экалагічны фестываль "Зямля наш родны дом";
  4. правесці прыродаахоўны маніторынг на прылеглай прыроднай тэрыторыі;